Previous Entry Share Next Entry
На заробкі ў чужыну
gilora



У Восіпа і Разаліі нарадзілася пяць дзецей. Першым нарадзіўся сын – мой прадзед – якога назвалі Антонам, у гонар свайго дзеда Антуана.
Мой прадзед Антон Шапель

З тых часоў першага сына ў сем'ях нашчадкаў Шапеля звычайна завуць Антонам. Па аповядах, мой дзед рос вельмі кемлівым, талковым і прыгожым хлопцам. Невялікі надзел знясіленай худародной зямлі не пракормліваў вялікую сям'ю, якая толькі разрастаецца. Выйсце было знойдзена.
У 1890 годзе ва ўзросце 17 гадоў Антон выязджае на заробкі ў Пецярбург. Там ён уладкаваўся на працу да багатага Піцергофскага вазніцапрамыслоўца суправаджаць конныя абозы з таварамі паміж Піцергофам і сталіцай, а таксама з Піцергофа па іншым напрамкам. Працуе ён сумленна, старанна, заробленыя грошы пасылае бацькам.
Першы прыезд з Пецярбурга дахаты супаў з нараджэннем малодшай сястры Элеаноры, у 1892 году. Час адпачынку быў прымеркаваны на пачатак вясновых палявых прац. Антону ў тую пару было 20 гадоў, а яго бацьку Восіпу ішоў 68 год, але той яшчэ мацаваўся і працягваў шмат працаваць. Старэючага ўжо Восіпа прыгнятаў і крыўдзіў сусед Міхалка, хата якога стаяла насупраць. Спрэчка ў той раз паўстала пры ўзвядзенні межавага тыну на гародзе. Антон у свой першы прыезд даў адпор нахабнаму суседу. Другі раз Антон прыехаў дахаты ў 1895 годзе, а з'яджаючы назад у Піцергоф забраў з сабой старэйшую 17-гадовую сястру Саламею і 14-гадовага брата Нікадзіма. Для сястры Антон папярэдне знайшоў працу прыслугі ў багатай хаце, а Нікадзіма ўладкаваў у слугаванне хлопчыкам.

?

Log in